«Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)»

- 1 -
Апулей Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке) КНIГА ПЕРШАЯ

1. Вось я хачу збаяць табе, чытач, розныя мiлецкiя казкi, якiя павiнны пацешыць твой слых прыемным лепятаннем, калi толькi ты пажадаеш зiрнуць на эгiпецкi папiрус, спiсаны завостранай нiльскай трысцiнкай. Ты надзiвуешся з ператварэнняў людзей у iншыя формы iснавання i з вяртання iх у свой папярэднi стан. Я пачынаю. "Але хто ён такi?" — запытаеш. Паслухай, раскажу коратка.

Антычная Гiмета, Эфiрэйскi перашыек i Спартанская Танара, землi шчаслiвыя, бессмяротныя праз яшчэ шчаслiвейшыя кнiгi — гэта мая старасвецкая радзiма. Тут авалодаў я атыцкай гаворкай, i гэта з'явiлася першай заваёвай майго дзяцiнства. Пасля таго я прыбыў у Лацiум i з вялiкiмi цяжкасцямi, без нiякай дапамогi адолеў родную мову квiрыдаў. Дзеля гэтага ў першую чаргу прашу мне прабачыць, калi ў маiм стылi сустрэнуцца iншамоўныя або простанародныя звароты.

Але ж гэтыя чаргаваннi гаворак адпавядаюць здольнасцi iмгненных ператварэнняў, пра якiя я наважыў напiсаць. Пачынаем грэцкую казку.

Увага, чытач, будзеш задаволены.

2. Аднойчы ехаў я па справах у Фесалiю, адкуль родам была мая мацi i дзе наш род быў у пашане, бо паходзiў ён ад знакамiтага Плутарха праз ягонага пляменнiка фiлосафа Секста.

- 1 -