«Рыбка (на белорусском языке)»

- 1 -

Кацярына Ракiцiна

Рыбка

Я учора спаймау-быу рыбку...

Браты Грым у пераказе А. Пушкiна

- Жонка! Жонка, табе кажу!

Мацi, засяроджаная на цыраваннi панчох, неахвотна у зняла галаву. Муж i бацька трох яе дзяцей стаяу ля дзверы, склау шы рукi на грудзях i гледзячы з-пад iлба. Яна б спужалася - не пражывi з iм семнаццаць год.

- Што, любы?

Ён развярнуу ся i пашыбавау у бок кухнi. Гэтак рабiу iх кот Мурзiк, калi хацеу пад'есцi. Мацi пайшла следам.

У кухнi, на першы погляд, нiчога незвычайнага не было. Толькi зыходзiу парай вялiкi кубак на стале. У карычневым крузе кавы адбiвалася лямпа.

Мацi задумлiва пацёрла шчаку:

- Не разумею.

Бацька тыцнуу у бок кубка пальцам:

- А гэта што?

- Кава?

- А у каве?

Жонка прыгледзелася: звычайная кава; гарачая, i пахне прыемна.

- Цукар, хiба?

Муж зашыпеу . Сапрауды, з кавай было нешта не тое - паверхня нервова гайдалася, плюскалi i разыходзiлiся хвалi. Бы ад дажджу - калi у кватэры магчымы дождж. Цi то у цёмных глыбiнях праводзiла манеуры мiнiяцюрная падводная лодка.

- Што гэта? - прашаптала мацi.

Муж абвiнавауча уздзеу далонi:

- Вось я i пытаюся: што?!

- А ты кубак мыу?

Бацька зiрнуу з пагардай.

- Вылi, - прапанавала жонка.

- Шкада.

- Вылi. Атруцiшся - дзецi сiратамi застануцца.

Як бы пачуу шы, што размова пра iх, мажлiвыя сiраты з'явiлiся на кухнi.

- Адысцi! - загадау тата.

- 1 -